Прывітанне!
Адкажыце калі ласка на пытанне: ці з'яўляецца твор М.Танка "Ля вогнішч начлежных..." часткай паэмы "Нарач"?
Загадзя дзякую.
Ответ:
Прывітанне.
Пры праглядзе тэксту паэмы "Нарач" у Зборы твораў М. Танка, падрыхтаванага Інстытутам мовы і літаратуры НАН Беларусі (т. 7, выд. "Беларус. навука", 2008 г.) твор "Ля вогнішч начлежных..." як частка паэмы не выяўлена. У аналітычным каментарыі паэмы "Нарач", прыведзеным у гэтым жа выданні, згадвання аб дадзеным творы няма. Фармальна верш з'яўляецца самастойным творам:
Танк, М. Ля вогнішч начлежных / М. Танк // Паслухайце, вясна ідзе! : вершы, балады, паэмы / М. Танк ; уклад. і прадм. В. Рагойшы. – Мінск, 1990. – С. 274–279.
Адказаць на пытанне, ці з'яўляецца дадзены твор часткай паэмы па сэнсавай (сюжэтнай) прыкмеце, могуць толькі філолагі – даследчыкі творчасці М. Танка.